Беларуская Служба

Праваабаронцы патрабуюць неадкладнага вызвалення палітвязня Рамана Пратасевіча

24.05.2021 14:58
«Пераслед блогера Рамана Пратасевіча ажыццяўляецца ўладамі Беларусі ў перыяд вострага крызіса з правамі чалавека ў краіне».
Раман ПратасевічPAP/EPA/STRINGER

Паводле даступнай праваабаронцам інфармацыі, Раман Пратасевіч абвінавачваецца ўладамі Беларусі ў здзяйсненні злачынстваў па ч.1 арт. 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў), ч.1 арт. 342 КК (арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч.3 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай розні).
На падставе гэтага Раман Пратасевіч быў унесены ў нацыянальны спіс тэрарыстаў, абвешчаны ў міжнародны вышук. Запыт аб ягонай экстрадыцыі таксама быў накіраваны ўладамі Беларусі ўладам Польшчы, перадае Вясна.

Беларускія праваабаронцы адзначаюць, што «пераслед блогера Рамана Пратасевіча ажыццяўляецца ўладамі Беларусі ў перыяд вострага крызіса з правамі чалавека ў краіне». Пераслед з’яўляецца палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання. У сувязі з гэтым Рамана Пратасевіча таксама прызналі палітвязнем.

Праваабарончыя арганізацыі патрабуюць неадкладнага вызвалення актывіста і спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да яго. Таксама вызвалення адвольна затрыманай Сафіі Сапегі і ўсіх палітычных зняволеных і спынення палітычных рэпрэсій у краіне.

ав

«Міжнародная амністыя» запатрабавала неадкладна вызваліць Пратасевіча

24.05.2021 12:09
«Яму павінна быць дазволена пакінуць Беларусь і адправіцца ў краіну па свайму выбару»

Разам з Раманам Пратасевічам затрыманая яго дзяўчына

24.05.2021 12:20
НАУ паведамляе, што ў Вільню з Мінска не вылецелі два грамадзяніна Беларусі і яшчэ чатыры грамадзяніна Расіі.