Беларуская Служба

Вільня: Беларускія чыноўнікі могуць быць датычныя да перавозкі нелегальных мігрантаў у Літву

07.06.2021 10:24
Пра гэта на Дэлфі заявіла міністр унутраных спраў Агне Білатайце. Падставы так думаць маюць і літоўскія памежнікі.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/PublicDomainPictures

Міністр кажа, што існуючыя лічбы выклікаюць непакой – колькасць нелегальных мігрантаў з Беларусі за пяць месяцаў было ў два разы больш, чым за ўвесь 2020 год.

«Відавочна, што мы жывем побач з непрадказальным тэрарыстычным рэжымам, і зробленыя тыдзень таму заявы пра тое, што нас чакае беспрэцэдэнтны паток нелегальных мігрантаў – мы можам сказаць, што гэта ўжо адбываецца, мы назіраем рост нелегальных мігрантаў, за пяць месяцаў колькасць нелегальных мігрантаў з Беларусі склала 190 – і за гэтыя месяцы іх колькасць удвая больш, чым за ўвесь 2020 год», – сказала Агне Білатайце.

Чаму літоўскія ўлады так мяркуюць? Гаворыцца пра тое, што службовыя асобы з Беларусі не супрацоўнічаюць, назіраецца маскіроўка слядоў.

Кіраўнік пагранслужбы Літвы дадаў, што да аховы мяжы з Беларуссю плануецца прыцягнуць і войска.

ав/Delfi

У суботу беларусы пачынаюць пікеты на польска-беларускай і літоўска-беларускай мяжы

05.06.2021 11:04
Калі патрабаванні не будуць выкананыя на працягу 96 гадзін, арганізатары пачнуць блакаваць дарогі на гэтых памежных пунктах.

Літва плануе ўзмацніць ахову мяжы з Беларуссю вайскоўцамі і памежнікамі Еўрасаюза

05.06.2021 12:07
Раней Літва заявіла пра рэзкі рост колькасці людзей, якія нелегальна перасякаюць мяжу з боку Беларусі.