Беларуская Служба

Лукашэнку ізалююць ад Еўропы

10.06.2021 17:06
Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю па Беларусі большасцю галасоў.
Ілюстрацыйны здымакEPA/JULIEN WARNAND / POOL Dostawca: PAP/EPA

Дакумент утрымлівае шэраг палітычных заяў з патрабаваннямі спыніць рэпрэсіі, вызваліць палітзняволеных ды пакараць адказных за гвалт сілавікоў. Таксама ў рэзалюцыі гаворыцца пра эканамічныя санкцыі, у прыватнасці - адключэнне ад SWIFT і сектаральныя санкцыі па нафтаперапрацоўчай, калійнай ды іншых галінах.

Рэзалюцыя юрыдычную сілу не мае, але мае велізарную палітычную сілу. У міжнароднай палітыцы рэзалюцыя Еўрапарламента - гэта палітычная фіксацыя іміджу дзяржавы і стаўленне да яго з боку ўсіх дзяржаў Еўрапейскага Саюза.

юл