Беларуская Служба

Беларускія ўлады прызналі луганскіх сепаратыстаў

16.06.2021 16:02
На сайце пракуратуры так званай ЛНР з'явіліся словы падзякі Лукашэнку і беларускаму КДБ за магчымасць правесці следчыя дзеянні з Раманам Пратасевічам.
Ілюстрацыйны здымакEPA/RAMIL NASIBULIN / BELTA / PAP/EPA.

На завяршэнне зазначаецца, што «атрыманыя доказы датычнасці Пратасевіча да забойстваў мірных жыхароў Данбасу» ды выказваецца вера ў тое, што «першы досвед сумеснай працы перарасце ў шматгадовае плённае супрацоўніцтва». Дадзенае паведамленне перадрукавала Расійскае інфармацыйнае агенцтва.

Пры гэтым на нядаўняй прэсавай канферэнцыі Раман Пратасевіч заяўляў, што дае паказанні толькі следчым Беларусі. Пазаўчора кіраўнік СК Дзмітрый Гара казаў, што ніякіх запытаў на правядзенне следчых дзеянняў з Пратасевічам "ніадкуль з-за мяжы" не паступала.

У сваю чаргу раней Украіна заяўляла, што калі да Пратасевіча пусцяць прадстаўнікоў «ЛНР», то Лукашэнку «будзе балюча».

юл