Беларуская Служба

Упершыню супраць рэжыму будуць уведзеныя сектаральныя санкцыі

18.06.2021 16:28
ЕС узгадніў санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі ў нафтагазавай і тэлекамунікацыйнай галінах, а таксама ў вытворчасці калійных угнаенняў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneAlexandros Michailidis / Shutterstock.com

Еўрасаюз узгадніў санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі ў нафтагазавай і тэлекамунікацыйнай галінах, а таксама ў вытворчасці калійных угнаенняў. Таксама ўзгодненая забарона на выдачу афіцыйнаму Мінску крэдытаў, гандаль каштоўнымі паперамі і інвестыцыйныя паслугі, паведамляе Аўстрыйскае агенцтва друку.

Упершыню супраць рэжыму будуць уведзеныя сектаральныя санкцыі. Раней абмежавальныя меры ЕС насілі пераважна сімвалічны характар.

Чарговы пакет санкцый з’яўляецца вынікам рэпрэсій рэжыму супраць парталу Tut.by і захопу самалёта авіякампаніі Ryanair, на борце якога знаходзіўся апазіцыйны блогер Раман Пратасевіч.

вс