Беларуская Служба

Мінаюць тры месяцы з моманту арышту Анджалікі Борыс

23.06.2021 09:32
Старшыня Саюза палякаў у Беларусі ўтрымліваецца пад вартай у Жодзіне пад Мінскам.
Andżelika Borys i Andrzej Poczobut
Andżelika Borys i Andrzej Poczobut Polskie Radio

Мінаюць тры месяцы з моманту арышту Анджалікі Борыс. Старшыня Саюза палякаў у Беларусі ўтрымліваецца пад вартай у Жодзіне пад Мінскам. Яе родныя занепакоеныя станам ейнага здароўя. Анжаліка Борыс была затрыманая ў Гродне па абвінавачванні ў неналежнай арганізацыі кірмашу »Казюкі». Пазней ёй прад'явілі абвінавачанне ў распальванні міжнацыянальнай варожасці, што караецца пазбаўленнем волі да 12 гадоў.

СМІ паведамляюць, што Борыс утрымліваецца ў шматасабовай камеры, а ва ўмовах гарачага надворʼя стан яе здароўя мог пагоршыцца.

Галоўны рэдактар партала znadniemna.pl Анджэй Пісальнік, заявіў Польскаму радыё, што Саюз палякаў у Беларусі на чале з Анжалікай Борыс некалькі дзён таму атрымаў Праметэйскую прэмію імя прэзідэнта Леха Качыньскага. Паводле яго, гэта не толькі прызнанне дзейнасці арганізацыі, але таксама магчымасць нагадаць пра лёс яе кіраўнікоў, якія знаходзяцца пад вартай у Беларусі:

-Гэта магчымасць нагадаць пра лёс зняволеных актывістаў Саюза палякаў у Беларусі Анжалікi Борыс і Анджэя Пачобута і змагацца за іх вызваленне з турмы.

У панядзелак уступілі ў сілу чарговыя санкцыі ЕС супраць Беларусі. Яны былі ўведзеныя за прымусовую пасадку ў Мінску самалёта, якім ляцеў з Афін у Вільню, а таксама за рэпрэсіі супраць грамадзян, у тым ліку прадстаўнікоў польскай меншасці ў Беларусі.

аз