У беларускай эканоміцы ў маі 2021 года было занята 4 млн 271,8 тыс. чалавек, вынікае з дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Годам раней, у траўні 2020-га, гэты паказчык складаў 4 млн 323,4 тыс. Такім чынам, за год колькасць занятых скарацілася на 51,6 тыс., паведамляюць naviny.by.
Паводле дадзеных Белстата, у першым квартале 2021 года ўзровень занятасці насельніцтва (суадносіны колькасці занятага насельніцтва да колькасці насельніцтва ва ўзросце 15-74 гадоў) склаў 66,4%, узровень беспрацоўя (у адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднай арганізацыі працы) – 4,2%. Фактычнае беспрацоўе ў чацвёртым квартале 2020 года складала 4,1%, узровень занятасці – 67,9%. У адпаведнасці з міжнароднай метадалогіяй людзі, якія не маюць працы, але паведамляюць, што актыўна яе шукаюць, класіфікуюцца як беспрацоўныя.
Паводле звестак Мінпрацы, узровень зарэгістраванага беспрацоўя на 1 чэрвеня склаў 0,2% і ў параўнанні з 1 чэрвеня 2020 года не змяніўся.
Паводле інфармацыі Белстату, у траўні 2021 года звольненыя 62 810 чалавек, прынята на працу – 45 661, суадносіны прынятых і звольненых – 72,7%. Найбольшая колькасць звольненых прыйшлося на прамысловасць – 14 189 чалавек (суадносіны – 68,1%), далей: гандаль – 9 708 (81,7%), сельская, лясная і рыбная гаспадарка – 8 777 (83,7%), адукацыя – 8 639 (45, 4%), ахова здароўя і сацыяльныя паслугі – 4 976 (71,6%), будаўніцтва – 4 757 (70,2%), энергетыка – 3 706 (35,8%), транспарт – 3 075 (67,6%).
Апытаныя БелаПАН эксперты звязваюць зніжэнне занятых у эканоміцы з дэмаграфічнай сітуацыяй, а таксама з адтокам працоўнай сілы за мяжу, які ўзмацніўся ў сувязі з палітычным крызісам у краіне.
ав