Прэс-сакратар Фонду гарантый страхавання (Ubezpieczeniowy Fundusz Gwarancyjny) Даміян Зёмбэр сказаў, што заяўкі могуць падаваць не толькі тыя, хто хацеў адпачыць у раёнах ахопленых канфліктам:
— Размова вядзецца не толькі пра Блізкі Усход як пра месца, дзе павінны былі адбыцца турыстычныя мерапрыемствы, але і пра тое, калі прыпынак быў запланаваны ў адной з гэтых краін. Напрыклад, рэйс на адпачынак на Мальдывы ўключае прыпынак, дзе перасадка прадугледжана ў адной з краін Персідскага заліва, таму падобныя турыстычныя мерапрыемствы таксама ахопліваюцца страхоўкай.
Кампенсацыя, або вяртанне грошай тычыцца тураў ліцэнзаваных тураператараў. Даміян Зёмбэр адзначыў, што ў выпадку, калі паездка не была адменена, а кліент вырашыў не ехаць у небяспечны рэгіён, ён таксама мае права падаць заяўку на вяртанне грошай.
Прыватныя паездкі не ахопліваюцца гэтай падтрымкай.
Заяўкі на вяртанне грошай можна падаваць толькі ў электронным выглядзе — на вэб-сайце Турыстычнага гарантыйнага фонду: tfg.ufg.pl., кантакт 22 53 96 100.
IAR/яс