Беларуская Служба

Студэнтка БДУ са сцэны падзякавала палітвязню-юрысту Максіму Знаку і звольненым выкладчыкам

30.06.2021 15:16
«Памятайце, калі ласка, усе, хто забіраюцца працаваць юрыстамі або працуе юрыстамі: права – гэта мастацтва дабра і справядлівасці».
Максім Знак Крыніца: https://www.youtube.com/watch?v=NAfzzc5lrNQ

«Як сказаў Віктар Гюго, для мяне ня важна, на чыім баку сіла. Для мяне важна, на чыім баку права!», – сказала студэнта, паведамляе «Радыё Свабода».

«Памятайце, калі ласка, усе, хто забіраюцца працаваць юрыстамі або працуе юрыстамі: права – гэта мастацтва дабра і справядлівасці. А дабро, розум і чалавечая годнасць у сукупнасці заўсёды перамагаюць», – скончыла прамову выпускніца падчас уручэння дыпломаў.

Юрыста і сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады Максіма Знака затрымалі яшчэ 8 верасня.

Яго абвінавацілі ў закліках да дзеянняў, накіраваных на шкоду бяспекі Рэспублікі Беларусь, яе суверэнітэту, тэрытарыяльнай недатыкальнасці, нацыянальнай бяспецы і абараназдольнасці. А Сёлета ў лютым Марыю Калеснікаву і аднаго з яе адвакатаў Максіма Знака абвінавацілі ў «змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам» (ч. 1 арт. 357) і ў «стварэнні экстрэмісцкага фармавання і кіраванні ім» (ч. 1 арт. 361-1). І знак і Калеснікава прызнаныя палітычнымі вязнямі.

эж


У Вроцлаве беларускам уручылі ўзнагароду імя Яна Новака-Езяранскага

04.06.2021 21:15
Сёлета яе атрымалі Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава і Вольга Кавалькова.

Марыя Калеснікава – лаўрэат Міжнароднай прэміі імя Яна Карскага

23.06.2021 08:02
Прэмія Spirit of Jan Karski Award 2021 прызнаная за абарону свабоды, годнасці і права беларускага грамадства жыць у свабоднай і суверэннай краіне.

Сяcтра Калеснікавай: Маша гатовая да турэмнага зняволення

25.06.2021 10:53
Генпракуратура накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да Марыі Калеснікавай і Максіма Знака.