Беларуская Служба

Старшыня Сейма: Палякі і літоўцы граюць асаблівую ролю ў абароне права беларусаў на свабоду

30.06.2021 16:29
"Супольная пазіцыя Польшчы і Літвы па гэтым пытанні з'яўляецца фундаментальнай з пункту гледжання каштоўнасцяў, якія мы разам адстойваем".
     ,
Беларусы выказвалі сваю пашану Вітольду Ашурку, Варшава radyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/А.Е.Вяжбіцкі

Старшыня Сейма Польшчы падчас візіту ў Літву, 29 чэрвеня, выступіла ў літоўскім Сейме. Эльжбета Вітэк сярод іншага нагадала, што Польшча і Літва ў апошні час шчыльна ўзаемадзейнічалі па пытанні Беларусі:

-Палякі і літоўцы – прадстаўнікі народаў, якія выдатна ведаюць, што такое барацьба за суверэнітэт і дэмакратыю, адыгрываюць асаблівую ролю ў абароне беларускага грамадства і іх права на жыццё ў свабоднай і дэмакратычнай краіне. Супольная пазіцыя Польшчы і Літвы па гэтым пытанні з'яўляецца фундаментальнай з пункту гледжання каштоўнасцяў, якія мы разам адстойваем.

Паводле аналітыкаў, менавіта Польшча і Літва паслядоўна і мэтанакіравана падымаюць пытанне крызісу Беларусі на міжнародным узроўні, перад усім у структурах Еўразвязу.

iar/эж

Літва разглядае магчымасць будаўніцтва агароджы на мяжы з Беларуссю

17.06.2021 17:14
Такім чынам Літва хоча абараніцца ад наплыву нелегальных мігрантаў з Беларусі.