У Бруселі пачалі працу па выпрацоўцы крокаў у адказ на пастанову Мінска прыпыніць дзеянне пагаднення аб рэадмісіі, паведамляе ТАСС са спасылкай на прадстаўніка знешнепалітычнай службы ЕЗ Набілу Масралі.
Пры гэтым паведамленне ад Мінска аб прыпыненні пагаднення ў ЕЗ пакуль не атрымалі.
Масралі асобна падкрэсліла, што Еўразвзя не мае намеру замарожваць пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму з Беларуссю. Візавае пагадненне і пагадненне аб рэадмісіі падпісваліся ў адным пакеце.
У панядзелак, 30 чэрвеня, МЗС краіны заявіла, што Беларусь прыпыняе ўдзел у ініцыятыве «Усходняе партнёрства», а таксама пачынае працэдуру прыпынення пагаднення аб рэадмісіі з Еўрапейскім Звязам.
euroradio/эж