Беларуская Служба

Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў чарговую скаргу з Віцебскай вобласці

01.07.2021 11:38
Камітэт па правах чалавека ААН палічыў, што зварот Алега Паўлава досыць аргументаваны для рэгістрацыі і далейшага разгляду.
Siedziba ONZ
Siedziba ONZOsugi/ Shutterstock

Прычынай звароту стала парушэнне беларускай дзяржавай права на ўдзел у мірных сходах Віцебскі актывіст Алег Паўлаў браў удзел у пікеце супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі 29 снежня 2019 года. Тады суд Чыгуначнага раёна Віцебска прызнаў мужчыну вінаватым і прызначыў штраф 675 рублёў.

Алег Паўлаў звяртаўся ў вышэйшыя судовыя інстанцыі для абароны сваіх правоў, аднак беларускія суды адмаўляліся бараніць правы мужчыны, матывуючы гэта тым, што суд Чыгуначнага раёна вынес вырашэнне законна.

Камітэт па правах чалавека ААН палічыў, што зварот Алега Паўлава досыць аргументаваны для рэгістрацыі і далейшага разгляду.

 Святаслаў Бруйко, Віцебск

Рэжым Лукашэнкі прыпыніў працу офіса Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека ў Беларусі

21.06.2021 13:05
Днямі пры галасаванні ў ААН Беларусь стала адзінай краінай, якая выступіла супраць рэзалюцыі з асуджэннем дзеянняў хунты ў М'янме.

Тыдзень супраць катаванняў як ніколі актуальны для Беларусі

26.06.2021 12:09
«Пакуль рэжым Лукашэнкі не спыніць свайго існавання, катаванні ў Беларусі таксама не знікнуць»