Рэжым Лукашэнкі прыпыніў працу офіса Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека ў Беларусі, паведамляе «Нямецкая хваля» са спасылкай на словы Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет.
Паводле яе слоў, гэта было «акно супрацоўніцтва». Мішэль Бачэлет адзначыла, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі працягвае пагаршацца.
Днямі пры галасаванні ў ААН Беларусь стала адзінай краінай, якая выступіла супраць рэзалюцыі з асуджэннем дзеянняў вайсковай хунты ў М'янме. Шэраг краін, для прыкладу, Расія і Кітая, устрымаліся падчас галасавання.
вс