Беларуская Служба

Прадпрымальнік атрымаў 25 сутак арышту за майку з афіцыйным гербам Рэчыцы

01.07.2021 13:57
Судзілі ж Дзяніса Шылянка за налепкі, якія ён нібыта распаўсюджваў у парку, а значыць "пікетаваў".
Дзяніс Шылянок Крыніца: palesse.press

Прадпрымальнік Дзяніс Шылянок атрымаў 25 сутак адміністрацыйнага арышту за майку з афіцыйным гербам Рэчыцы. Як паведамляе euroradio, са спасылкай palesse.press, яго затрымалі 27 траўня ў цэнтральным парку Гомеля. У абласны цэнтр Шылянок прыехаў па справах і, пакуль чакаў сяброў, вырашыў прагуляцца па парку. Спачатку за ім хадзілі мужчыны ў цывільным, пасля з'явіліся міліцыянеры.

"Яны спыталі мяне пра майку, якая была на мне, сказалі, што на ёй палітычная выява, — расказвае прадпрымальнік. — На ёй на грудзях была выява афіцыйнага герба Рэчыцы [харугва з выявай "Пагоні"]. Я адказаў, што я з Рэчыцы, а гэта — герб майго роднага горада, я люблю свой горад".

Аднак яго завезлі ў Цэнтральны РАУС Гомеля, дзе правялі вобшук. Міліцыянеры сказалі, што цяпер у такіх майках лепш не хадзіць. Зрабілі мужчыне заўвагу і за белую кепку, на якой чырвоным колерам нанесены лагатып брэнду Nike.

Судзілі ж Дзяніса Шылянка за налепкі, якія ён нібыта распаўсюджваў у парку, а значыць "пікетаваў". Суддзя Сяргей Кармановіч адправіў яго на 25 сутак за краты. Раней Шылянок ужо двойчы трапляў пад арышт за ўдзел у пратэстах.

эж

Жыхару Слоніма далі суткі і канфіскавалі аўтамабіль за афармленне яго ў бел-чырвона-белых колерах

08.04.2021 14:04
На капоце ён размясціў налепку з гербам «Пагоня», на чырвоны дах нанёс дзве белыя паласы.

Пенсіянер атрымаў амаль 3 тыс. рублёў штрафу за налепку з Пагоняй

18.05.2021 11:14
Навагрудскага пенсіянера Алега Кокаша раённы суд аштрафаваў на 2900 рублёў за тое, што 9 мая на гарадской плошчы фатаграфаваў тэлефонам на якім была налепка Пагоні.