Беларуская Служба

Беларусь — у дзясятцы найгоршых для працоўных краін свету

01.07.2021 16:23
Такая ж сітуацыя ў Бангладэш, Бразіліі, Гандурасе, Егіпце, Зімбабвэ, Калумбіі, М'янме, Турцыі, Філіпінах.
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjneFoto: Pixabay

Беларусь — у дзясятцы найгоршых для працоўных краін свету. Міжнародная канфедэрацыя прафсаюзаў апублікавала глабальны індэкс па выкананні іх правоў у 2021 годзе, паведамляе euroradio. З яго вынікае, што Беларусь аднесена да катэгорыі краін, дзе няма гарантый захавання правоў. Такая ж сітуацыя ў Бангладэш, Бразіліі, Гандурасе, Егіпце, Зімбабвэ, Калумбіі, М'янме, Турцыі, Філіпінах.

У каментары да сітуацыі ў Беларусі можна прачытаць пра фальсіфікаваныя вынікі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, пра працяг "задушэння незалежнага прафсаюзнага руху", пра ціск на яго, пра затрыманні актывістаў, пра прысуды, пра немагчымасць правесці вулічную акцыю.

"Выкрадалі прадстаўнікоў прафсаюзаў па дарозе на працу, дапытвалі і незаконна затрымлівалі", — гэта так апісваюцца дзеянні сілавікоў у Беларусі.

эж

Сусветны банк: У сувязі з пандэміяй беларуская эканоміка ў 2020 годзе скароціцца на 4%

10.04.2020 15:53
Сяреднетэрміновыя перспектывы эканамічна росту Беларусі застануцца слабымі нават з улікам аднаўлення глабальнага росту.

НАК заклікае інвестфонды запатрабаваць ад беларускага ўраду тэрміновае пагашэнне еўрабондаў і не крэдытаваць больш рэжыму

22.02.2021 15:32
"Грошы з продажу еўрабондаў пайшлі не на рэфінансаванне знешняга доўгу, як гэта было заяўлена ў праспекце эмісіі, а на рэпрэсіі супраць беларускага народу".