Беларуская Служба

ЗША выдзеліць да $30 мільёнаў на падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі

02.07.2021 09:38
У афіцыйнай справаздачы ведамства гаворыцца, што гэтыя сродкі павінны быць накіраваны грамадзянскай супольнасці Беларусі і незалежным СМІ для захавання правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства закона ў Беларусі.
Kapitol Stanów Zjednoczonych
Kapitol Stanów Zjednoczonychaoc.gov

Камітэт па асігнаванням Палаты прадстаўнікоў ЗША выступіў за павелічэнне аб'ёму міжнароднай дапамогі для грамадзянскай супольнасці Беларусі з 11 да 30 мільёнаў долараў, паведамляе euroradio

У афіцыйнай справаздачы ведамства гаворыцца, што гэтыя сродкі павінны быць накіраваны грамадзянскай супольнасці Беларусі і незалежным СМІ для захавання правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства закона ў Беларусі.

"... Камітэт высока ацэньвае працу беларускай грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ, абаронцаў правоў чалавека, прафсаюзаў і іншых актывістаў, якія змагаюцца за свабоду і дэмакратыю і падтрымлівае права беларусаў на свабодныя і справядлівыя выбары і будучыню, вольную ад аўтарытарнага кіравання і злаякаснага ўплыву знешніх сіл", — паведамляецца ў справаздачы і падкрэсліваецца, што камітэт "глыбока занепакоены дзеяннямі ўрада Беларусі, дзе працягваецца жорсткі прыгнёт беларускага народа".

Лёс прапановы Палаты прадстаўнікоў вызначыць галасаванне ў Сенаце.

эж