У Беларусі была праведзена маштабная антытэрарыстычная аперацыя. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод у Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
На мерапрыемства ён прыйшоў крыху пазней, чым планавалася. Лукашэнка растлумачыў, з-за чаго яму прыйшлося затрымацца: «Сёння сканчалі ў краіне маштабную антытэрарыстычную аперацыю. Нам здавалася, што яны эканамічна будуць нас душыць. Не. Працягваецца ў больш маштабных памерах тэрор унутры краіны супраць людзей і аб'ектаў. У бліжэйшы час мы пра гэта скажам».
«Пасля сённяшняга заканчэння мерапрыемстваў па лініі контрвыведкі мы ўжо не нейкаму Хайка Маасу, міністру замежных спраў Германіі, прадʼявім прэтэнзіі, але самому канцлеру і яшчэ некаму з кіраўніцтва Германіі. Пра гэта пазней», – дадаў Аляксандр Лукашэнка.
ав