Беларуская Служба

Будслаўскі фэст упершыню праходзіць без малітвы ў санктуарыі (ФОТА)

02.07.2021 13:09
2 і 3 ліпеня адзначаецца Будслаўскі фэст у гонар Маці Божай Будслаўскай.
Цудатворная ікона Маці Божай БудслаўскайУ.Пац/Польскае радыё

Побач з Нацыянальным санктуарыем Маці Божай Будслаўскай перад фэстам быў усталяваны крыж, зроблены з абгарэлых бэлек і фрагментаў медзі з даху святыні, знішчанага пажарам 11 мая. Перад крыжам стаіць таблічка з надпісам: «Боль і ахвяра. Крыж зроблены з гістарычных абвугленых бэлек згарэлага даху Будслаўскай базылікі».

Гэта спецыфічны адпуст – кажа біскуп Юры Касабуцкі. І выказвае ўпэўненасць, што храм у Будславе будзе адноўлены.

-Мы не можам падысці да святыні, яна абгароджаная, стаіць без даху пасля пажару. Мы ведаем, што Бог дапускае розныя выпрабаванні для ўсіх нас. Згарэў дах – гэта балюча, але з іншага боку мы заўважаем, як гэта моцна салідарызавала людзей. Мы адновім святыню. У гэтым няма сумневу. Але напэўна гэта павінна намі ўскалыхнуць і аднавіць нашую веру.

Перад урачыстасцю Маці Божай Будслаўскай на правай вежы базілікі зноў пайшоў гадзіннік XVIII стагоддзя, які боем званоў адлічвае кожную чвэрць гадзіны. Дослед механізму і праца па яго аднаўленні занялі больш за два гады.

ав/catholic.by


Іконы, якія ўдзельнічалі ў аўтамабільнай пілігрымцы ўздоўд межаў Беларусі Іконы, якія ўдзельнічалі ў аўтамабільнай пілігрымцы ўздоўд межаў Беларусі
Пажар касцёла ў Будславе Пажар касцёла ў Будславе