Выпускніца юрыдычнага факультэта БДУ падчас уручэння дыпломаў са сцэны падзякавала звольненым выкладчыкам БДУ, а таксама згадала пра Максіма Знака, Іллю Салея і іншых рэпрэсаваных юрыстаў. На яе думку, усе гэтыя людзі «паказалі сваім прыкладам, хто такі юрыст і што такое права«.
Праз два дні да дзяўчыны прыйшлі з ператрусам, затрымалі і сем гадзінаў дапытвалі без адваката. Сёння далі 15 сутак.
ав