Беларуская Служба

У Будславе моляцца аб рэканструкцыі касцёла і аб Беларусі

03.07.2021 08:10
Сёлетнія ўрачыстасці ў Будславе праходзяць пад адкрытым небам, паколькі касцёл зачынены для вернікаў пасля травеньскага пажару.
Budsław
BudsławWłodzimierz Pac, Polskie Radio

Тысячы каталіцкіх паломнікаў прысутнічалі апоўначы ў набажэнстве на тэрыторыі Нацыянальнага санктуарыя ў Будславе на поўначы Беларусі. Святары і вернікі з запаленымі свечкамі прайшлі ў працэсіі вакол плошчы ля базілікі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.

Удзельнікі набажэнства маліліся, у прыватнасці, аб рэканструкцыі касцёла ў Будславе пасля нядаўняга пажару. Начную імшу служыў віцебскі біскуп Алег Буткевіч. Новы старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі заявіў Польскаму радыё, што сёлетняя ўрачыстасць праходзіць знакам пажару святыні, эпідэміяй каранавіруса і актуальнай складанай сітуацыі ў краіне:

- Кожны досвед набліжае нас да Божай ласкі. Для вернікаў гэта таксама нагода перагледзець сваё жыццё. У цяперашняй складанай сітуацыі мам у Беларусі таксама патрэбная малітва аб усёй нашай дзяржаве.

Падчас двухдзённай урачыстасці ў Будславе вернікі збіраюць ахвяраванні на аднаўленне спаленага касцёла.
Урачыстасці праходзяць пад адкрытым небам, паколькі касцёл зачынены для вернікаў пасля пажару, які ў траўні знішчыў дах святыні з XVIII стагоддзя.

аз