Рыгор Кастусёў даслаў палітычным паплечнікам ліст з СІЗА. Гэта першы ліст, які атрымалі члены Партыі БНФ цягам больш чым двух месяцаў зняволення.
Палітык абураецца, што рэжымныя тэлеканалы распаўсюджваюць інфармацыю нібыта пра тое, дзе Кастусёў быццам бы прызнаецца ў абвінавачваннях. Ён адмаўляе сваю віну ў змове супраць Лукашэнкі.
Справа аб гэтак званым «дзяржаўным перавароце» з'явілася 17 красавіка. Тады Лукашэнка заявіў, што палітолаг Аляксандр Фядута разам з Рыгорам Кастусёвым і юрыстам Юрыем Зянковічам спланавалі замах на яго і яго сыноў. У эфіры АНТ заявілі, што «пераварот змоўшчыкі планавалі здзейсніць летам гэтага года».
вс