Міліцыянты прыйшлі да мясцовых актывістаў Таццяны Севярынец, Людмілы Камінскай і Тамары Ільіной. Ператрусы праводзілі супрацоўнікі аддзела па наркакантролі Чыгуначнага РАУС у межах справы затрыманых актывістаў Аляксандра Мацеюка і Алега Баразны, якім інкрымінуюць «наркатычны» крымінальны артыкул 328.
У Таццяны Севярынец міліцыянты забралі парасон бела-чырвона-белага колеру, некалькі сцяжкоў і 16 кніжак сына Паўла Севярынца «Люблю Беларусь». Многія віцебскія актывісты адзначаюць, што да іх узрасла цікаўнасць з боку міліцыі.
Супрацоўнікі МУС тэлефануюць, распытваюць пра месца знаходжання, а таксама ўдакладняюць, ці прыходзілі ўжо да іх з ператрусамі.
Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск