Міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс на брыфінгу са Святланай Ціханоўскай заявіў аб прызнанні яе Офіса афіцыйным прадстаўніцтвам беларускай дэмакратыі. Такім чынам Літва пачала новы этап дэлегітымізацыі рэжыму. Гэта першая краіна ЕС, якая зрабіла такі крок.
Святлана Ціханоўская заявіла ў адказ, што дзякую Літве за тую вялікую падтрымку, якую і ўвесь беларускі народ, і я асабіста атрымалі за гэтыя месяцы. Беларусь - гэта не Лукашэнка, а беларускі народ. І цяпер гэта прызнана афіцыйна, падкрэсліла лідарка дэмакратычных сіл Беларусі.
Цяпер у планах офіса адкрыццё падобных прадстаўніцтваў у іншых краінах ЕС.
юл