Гэта стала вядома пасля публікацыі пастановы ў рэестры Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала Беларусі.
Доступ да сайта «Еўрарадыё» у Беларусі заблакаваны са жніўня 2020 года. Карпункт заснаванага ў Варшаве «Еўрарадыё» працаваў у Мінску з 2009 года.
Цягам апошняга года ніводзін журналіст «Еўрарадыё» не меў акрэдытацыі, але сам офіс працаваў легальна. Цяпер жа радыёстанцыя не мае ані акрэдытацыі, ані легальнай сядзібы.
юл