Беларуская Служба

80 год турмы за удзел у Тэлеграм-чатах

05.07.2021 15:34
Дзесяці палітвязням пракурор запрасіў ад пяці да дзевяці гадоў калоніі.
Ілюстрацыйны здымакspring96.org

Усіх іх вінавацяць ва ўдзеле ў телеграм-чаце «радыкальнага напрамку». У паказаннях фігуруюць некалькі чатаў — у прыватнасці, «ОГСБ» (Отряд гражданской самообороны), «Подработка Минск», «100», «101». Акрамя гэтага — у намеры пашкодзіць або знішчыць тры «Табакеркі».

Некалькі палітвязняў заявілі аб катаваннях падчас затрымання. Сілавікі гвалтам змушалі людзей напісаць «чыстасардэчныя прызнанні».

Пракурор Аляксандр Рамановіч запрасіў для ўсіх абвінавачаных пазбаўленне волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму — 80 гадоў зняволення на ўсіх, паведамляюць праваабаронцы.

юл