На 47-ай сесіі Савета па правах чалавека ААН прагучала пытанне Беларусі — адбыўся інтэрактыўны дыялог, у якім ўзялі удзел 35 прадстаўнікоў з розных краін і няўрадавых арганізацый.
На ім свой даклад прадставіла Спецдакладчык ААН Анаіс Марэн.
- Мы сутыкнуліся з глыбокім палітычным крызісам, які стаў наступствам масавых фальсіфікацый падчас прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня. Як у папярэдніх выбарчых кампаніях большасць кандыдатаў апазіцыі былі выключаны з працэсу, трое з іх дагэтуль знаходзяцца ў турме». Больш за 500 чалавек пазбаўлены свабоды за свае перакананні, паведамляюць беларускія праваабаронцы.
Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч у сваім выступе адзначыў, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі працягвае пагаршацца.
- Мы асабліва занепакоеныя жорсткімі зменамі ў заканадаўстве, якія крыміналізуюць любую публічную крытыку рэжыму. Беларусь не выконвае свае міжнародныя абавязацельствы.
Міжнародная супольнасць павінна працаваць калектыўна, каб заставіць улады паважаць правы чалавека, зазначылі праваабаронцы.