Падчас сустрэчы ў Вільні з кіраўніком Еўрапейскага савета Шарлем Мішэлем Святлана Ціханоўская распавяла прадстаўніку ЕС пра прыгавор Віктару Бабарыку. Лідар беларускай народнай апазіцыі запрапанавала Мішэлю, каб дэмакратычныя сілы Беларусі прадстаўлялі краіну на саміце «Усходняга партнёрства». Нагадаем, некалькі дзён таму рэжым заявіў аб выхадзе са згаданага міжнароднага праекту.
Шарль Мішэль знаходзіўся ў Літве, каб асабіста азнаёміцца з міграцыйным крызісам, які стварыў на граніцы з Еўрасаюзам рэжым Лукашэнкі.
вс