У Віцебскім абласным судзе пачалі разгляд справы ў дачыненні 26-гадовага навапалачаніна Яўгена Харашкевіча. Суд закрыты – журналістаў і праваабаронцаў на працэс не пускаюць.
Па афіцыйнай інфармацыі, хлопца вінавацяць у распальванні сацыяльнай варожасці, публічнай абразе прадстаўніка ўлады, арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Якія канкрэтныя дзеянні выстаўляюць Харашкевічу па гэтых артыкулах – невядома.
Жонка затрыманага мяркуе, што нагодай для затрымання сталі каментары ў сацсетках, на якія пакрыўдзілася выкладчыца фізічнай культуры Акадэміі МУС Наталля Петухова.
Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск