Святлана Ціханоўская паведаміла, што ў яе адбыліся сустрэчы з намеснікам памочніка дзяржсакратара ЗША Джорджам Кентам і кіраўніком МЗС Канады Маркам Гарно. Паводле слоў беларускага дэмакратычнага лідара, у цяперашні час ідзе падрыхтоўка яе візіту ў ЗША, але даты паездкі і дэталі праграмы яна пакуль паведаміць не можа.
«У ЗША мы абмяркуем, як дамагчыся таго, каб усе зняволеныя па палітычных матывах былі вызваленыя і рэабілітаваныя, а новыя выбары прайшлі ў гэтым годзе», – заявіла Ціханоўская.
Святлана Ціханоўская абвясціла 16 ліпеня Днём салідарнасці з беларускімі жанчынамі.
Тэлеграм/нг