Дысцыплінарная камісія Мінскай гарадской калегіі адвакатаў 8 ліпеня прыняла рашэнне аб выключэнні з яе складу Дзмітрыя Лаеўскага. Пра гэта абаронца паведаміў у сваім телеграм-канале.
«За просьбу аб апраўданні людзей», – дадаў Лаеўскі, які абараняе палітвязняў Віктара Бабарыку і Максіма Знака.
2 ліпеня савет МГКА распачаў у дачыненні да юрыста дысцыплінарную справу.
«У судовых спрэчках у абарону Віктара Бабарыкі я абгрунтаваў адсутнасць прыкмет злачынства («атрыманне хабару») у дзеяннях іншых абвінавачаных, выказаў нязгоду з іх пазіцыяй і заявіў аб неабходнасці іх апраўдання. Пра гэта ж гаварыў у сваіх паказаннях мой падабаронны, чыю пазіцыю я як абаронца падтрымліваў і адстойваў. Рабіў гэта добрасумленна і прынцыпова. Аспрэчваць пазіцыю іншых удзельнікаў працэсу, асабліва калі яна выкарыстоўваецца для абвінавачвання майго падабароннага, ні закон, ні правілы прафэтыкі не забараняюць. Ставіць пытанне аб апраўданні тых, чыя згода з абвінавачваннем выкарыстоўваецца для пераследу майго падабароннага, ні закон, ні правілы прафэтыкі не забараняюць», – напісаў тады Лаеўскі ў сацсетках.
8 красавіка калегія абвясціла Лаеўскаму вымову за пост у «Фэйсбуку», у якім абаронца выказаў нязгоду з праектам змяненняў у заканадаўства аб адвакатуры.
24 мая дысцыплінарная камісія Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў не задаволіла скаргу Лаеўскага на рашэнне гарадской калегіі.
ав/naviny.by