Беларуская Служба

Ператрус у рэдакцыі «Медыя-Палесся» праходзіў па справе аб тэрарызме

09.07.2021 11:09
«Мы - не тэрарысты! Мы - журналісты!» - заявілі ў рэдакцыі незалежнага СМІ.
.
.media-polesye.by

Ператрус у рэдакцыі незалежнага выдання «Медыя-Палесся» 8 ліпеня праходзіў у межах крымінальнай справы па арт. 289 Крымінальнага кодэкса (акт тэрарызму), паведаміла выданне ў сваім телеграм-канале.

Ператрусы прайшлі ў офісе «Медыя-Палесся» ст. Лунінцы, дома ў супрацоўнікаў выдання і галоўнага рэдактара Святланы Гарды, якая не знаходзілася ў гэты момант па месцы жыхарства.

«Праводзілі ператрусы ў Лунінцы і Пінку следчыя групы КДБ у межах крымінальнай справы «Акт тэрарызму», - гаворыцца ў паведамленні. - Дома ў журналістаў канфіскаваныя сродкі сувязі, носьбіты інфармацыі».

«Мы - не тэрарысты! Мы - журналісты!» - заявілі ў «Медыя-Палессе».

ав