Беларуская Служба

Галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча збілі пры затрыманні

09.07.2021 13:30
Пасля вобшуку ў рэдакцыі і дома Марціновіча адвезлі ў Следчы камітэт, дзе яму выклікалі хуткую дапамогу.
Ягор Марціновічфота: «Наша Ніва»

Галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча збілі пры затрыманні. У выніку ён атрымаў траўму галавы, паведамляе Тэлеграм-канал выдання.

«Наша Ніва» піша, што цяпер Марціновіч адчувае сябе лепш. Затрыманага ў чацвер раніцай пакармілі толькі ў пятніцу. Аднак ні яму, ні іншым затрыманым журналістам на ноч не выдалі ні матрацаў, ні пасцелі.

Ягора Марціновіча і яшчэ трох супрацоўнікаў «Нашай Нівы» затрымалі ў чацвер, 8 ліпеня, па падазрэнні ў «арганізацыі ці падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх». Супрацоўнікі выдання знаходзяцца ў ізалятары на Акрэсціна.

Пасля вобшуку ў рэдакцыі і дома Марціновіча адвезлі ў Следчы камітэт, дзе яму выклікалі хуткую дапамогу.

вс