Беларуская Служба

Телеграм-канал партала Hrodna.Life афіцыйна прызналі экстрэмісцкім

09.07.2021 20:16
Пакуль не вядома, як гэта адаб’ецца на дзейнасці электроннага выдання.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com

Тэлеграм-канал папулярнага незалежнага гродзенскага партала Hrodna.Life прызнаны экстрэмісцкім. Суд Ленінскага раёну Гродна прыняў такое рашэнне, грунтуючыся на меркаванні аднаго эксперта. Пры гэтым прэтэнзіі былі не да канала, а да каментароў яго чытачоў, якія назвалі «накіраванымі на распальванне сацыяльнай альбо іншай варожасці». У рэдакцыі чакалі нечага падобнага ўжо даўно, кажа галоўны рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота.

- Гэта частка кампаніі па ціску на рэгіянальныя каналы і цэнтральныя СМІ. У прынцыпе, зараз ні адзін журналіст у Беларусі не можа адчуваць сябе у бяспецы. І гэта ні сёння, і ні ўчора пачалося».

Яшчэ да рашэння суда спрэчныя каментары былі выдаленыя з чата Тэлеграм-канала. Пакуль невядома, што будзе далей з парталам. Яго галоўны рэдактар не выключае, што паспрабуюць прызнаць экстрэмісцкімі і матэрыялы самога Hrodna.Life.

Спецыяльна для Беларускай службы Польскага радыё, Казімір Шчадковіч