У Беларусі не хапае ўжо больш 96 тысяч работнікаў. Столькі прапаноў ад наймальнікаў зараз размешчана ў агульнарэспубліканскім банку вакансій. Да прыкладу, на 20 чэрвеня налічвалася каля 91 тысячы вакансій. З тэндэнцый – расце недахоп медыкаў. Пры гэтым амаль палова ад усіх прапаноў (47,9 тысячы) – на зарплату да 600 рублёў, піша news.zerkalo.io.
На 10 ліпеня чэрвеня для кіроўцаў аўтамабіляў было 4003 вакансій, трактарыстаў – 2617, прадаўцоў – 2200, электраманцёраў – 2167, кухараў – 1841, электрагазазваршчыкаў – 960.
У дэфіцыце таксама будаўнікі. Да прыкладу, для муляроў адкрыта 1185 вакансій, тынкоўшчыкаў – 1101, маляроў – 965, абліцоўшчыкаў – 759, страхароў – 527.
Расце недахоп медработнікаў. Да прыкладу, зараз для медсясцёр ёсць 3223 вакансій, а на 20 чэрвеня было 3044. Для лекараў значыцца 3113 вакансій (было – 3077), а для фельчараў – 1038. Для санітарак ёсць 2150 вакансіі, у тым ліку і ветэрынарных (на 20 чэрвеня было 1640 вакансій).
ав