Беларуская Служба

На гэтым тыдні ў Віцебску адбылося некалькі судовых працэсаў за «абразу» былога чыноўніка-фальсіфікатара

11.07.2021 10:23
Сам Сяргей Сташэўскі дагэтуль не пакараны за фальсіфікацыю выбраў.
СудMasterTux/pixabay.com/CC0 Public Domain

5 ліпеня віцябляніну Сяргею Ільюшэнку прызначылі два з паловай года «хіміі» за каментар у адрас службоўца. 8 ліпеня пачаўся суд над Аляксандрам Жданавым, якога вінавацяць у «публічнай абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў».

Сяргей Сташэўскі падчас выбараў быў кіраўніком Кастрычніцкага раёна Віцебска і стаў вядомы пасля таго, калі ў інтэрнэце з'явіўся аўдыязапіс, на якім ён патрабаваў ад чальцоў выбарчай камісіі змяніць пратакол галасавання на карысць Лукашэнкі. Адзначым, што Сташэўскі дагэтуль не пакараны за фальсіфікацыю выбараў.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск