Рэдактар «Еўрарадыё» Зміцер Лукашук часова пакінуў Беларусь.
Сёлета экспертная камісія прызнала «экстрэмісцкай» кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя» рэдактара «Еўрарадыё» Змітра Лукашука і філосафа Максіма Гарунова. Гэта збор гутарак з вядомымі людзьмі, якіх запрашалі ў эфір падзяліцца думкамі аб каштоўнасцях беларускага этнасу, паведамляе Радыё «Свабода».
Акрамя таго, 5 ліпеня была апублікаваная пастанова Савету Міністраў аб закрыцці карпункту «Еўрарадыё». Карпункт быў адкрыты ў Мінску ў 2009 годзе.
Летась у жніўні Міністэрства інфармацыі заблакавала доступ да сайту «Еўрарадыё», а ў кастрычніку карэспандэнтаў пазбавілі акрэдытацый разам з іншымі прадстаўнікамі замежных СМІ.
На фоне наступных ператрусаў у рэдакцыях недзяржаўных СМІ і затрыманняў кіраўнікоў рэдакцый і журналістаў па ўсёй краіне Зміцер Лукашук паведаміў, што на нейкі час з'язджае ў Варшаву.
вс