11 ліпеня на свабоду выйшлі актывісты незалежнай прафсаюзнай арганізацыі працаўнікоў ААТ «Нафтан» Дзяніс Гурскі і Дзмітрый Койра.
Іх затрымалі 8 ліпеня на 72 гадзіны. У той дзень праходзілі ператрусы і ў іншых чальцоў першаснай арганізацыі. Фармальна яны праходзілі ў рамках крымінальнай справы аб пашкоджанні аўтамабіля намесніка дырэктара па ідэалогіі завода «Палімір» ААТ «Нафтан», якое адбылося яшчэ ў кастрычніку мінулага году. Аднак кіраўніцтва незалежнага прафсаюза звязвае гэтыя падзеі з ціскам на іх дзейнасць.
Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск