Беларуская Служба

Працягваюцца палітычна матываваныя звальненні ў Оперным тэатры

13.07.2021 17:09
Днямі адтуль быў вымушаны пайсці хормайстар Іван Цітоў.
Беларускі нацыянальны акадэмічны тэатр оперы і балетаGruszecki - Praca własna/ Domena publiczna

Паводле «Народнай волі», Іван Цітоў хадзіў па горадзе ў масцы з нацыянальнай сімволікай, за што яго пакаралі штрафам і пазбавілі права знаходзіцца ў Беларусі (хормайстар мае расійскае грамадзянства).

З дваімі дзецмі і цяжарнай жонкай ён выехаў у Расію.

Гэта ня першае звальненне з Опернага тэатра пасля прызначэння ў траўні дырэктарам Вячаслава Гарбузава – экс-кіраўніка Брэсцкага тэатра драмы і функцыянера БРСМ, - нагадвае Свабода.

Разам з завяршэннем сезона пакідае тэатр народны артыст Беларусі Уладзімір Пятроў – яму не падоўжылі кантракту.

Оперны тэатр звольніў вядучага барытона Уладзіміра Пятрова, які выступаў супраць гвалту.
Развітаецца з установай салістка Наталля Акініна. Таксама ў гэтым сезоне з палітычных прычын звольніліся ці былі звольненыя дырыжоры Андрэй Галанаў і Вячаслаў Воліч, спявак Ілля Сільчукоў, канцэртмайстар Рэгіна Саркісава, скрыпачка Ала Джыган, альтыстка Аляксандра Пацёміна.

Летась праз ідэалагічныя рознагалоссі з адміністрацыяй сышла з тэатру спявачка Маргарыта Ляўчук.

яс