Беларуская Служба

У Беларусі зладзілі аблаву на праваабаронцаў і журналістаў

14.07.2021 10:16
Праводзяцца ператрусы і затрыманні.
Aleś Bialacki
Aleś BialackiPolskieRadio.pl/Agnieszka Kamińska

Сёння раніцай прыйшлі з ператрусам да мінскіх праваабаронцаў «Вясны» Уладзіміра Лабковіча і Валянціна Стэфановіча, затрыманы журналіст і праваабаронца Сяргей Сыс, – паведамляецца на сайце ПЦ«Вясна».

Як стала вядома, з ператрусам да праваабаронцы «Вясны» Валянціна Стэфановіча прыйшлі супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследванняў. У пастанове на правядзенне вобшуку значыліся два артыкулы Крымінальнага кодэкса: 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў).

У Гродне прыйшлі з ператрусам да Віктара Сазонава. У выніку забралі камп’ютары і тэлефоны. Праваабаронцу забралі з сабой: яго статус і месцазнаходжанне цяпер невядомыя.

Таксама адсутнічае сувязь са старшынём Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесем Бяляцкім.

У Мінску затрыманая праваабаронца Яўгенія Бабаева. Яе павезлі ў Следчы камітэт.

У офіс БАЖ прыйшлі сілавікі. Яны выламалі дзверы.

Таксама ператрус адбыўся ў праваабаронцы, каардынатара кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" Андрэя Палуды. Яго затрымалі. 

«У офісе «Імёнаў» нейкія людзі, імаверна ДФР. Больш нічога сказаць не магу», – напісала ў Facebook  стваральніца праекту Кацярына Сінюк.

яс