Беларуская Служба

Прайшлі ператрусы ў дамах праваабаронцаў «Вясны»

14.07.2021 10:12
У Беларусі ператрусы ў рэдакцыях, кватэрах незалежных журналістаў і грамадскіх актывістаў працягваюцца ўжо тыдзень.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:jhusemannde/pixabay.com/CC0 Public Domain

Раніцай чыноўнікі беларускіх службаў правялі ператрусы ў дамах праваабаронцаў з незарэгістраванай арганізацыі «Вясна«. У Беларусі ператрусы ў рэдакцыях і кватэрах незалежных журналістаў і грамадскіх актывістаў працягваюцца ўжо тыдзень, нагадвае карэспандэнт Польскага радыё Уладзімір Пац:

- На гэты раз ператрусы прайшлі ў кватэрах Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча ў Мінску, а таксама Віктара Сазонава ў Гродне. Гэта вядомыя праваабаронцы, якія шмат гадоў дзейнічаюць у Цэнтры абароны правоў чалавека «Вясна». Учора КДБ правёў ператрусы ў дамах сямі грамадскіх актывістаў і журналістаў у Брэсце. Ператрусы таксама прайшлі ў Віцебску, Магілёве, Гомелі і Жлобіне.

У канцы мінулага тыдня ў Мінску прайшлі ператрусы, у тым ліку ў кватэрах і ў рэдакцыі газеты «Наша ніва». Былі затрыманыя чацвёра супрацоўнікаў, а сайт газеты заблакаваны. У Беларусі ў арыштах і калоніях знаходзяцца 29 незалежных супрацоўнікаў СМІ. Праваабаронцы паведамляюць пра 555 чалавек, якія атрымалі статус палітвязня.

аз