Беларуская Служба

« (...) Праваабаронцы, актывісты і журналісты дакладна ведаюць: сіла – у праўдзе, а ўлада – у руках народа»

14.07.2021 16:34
Святлана Ціханоўская пракаментавала чарговую хвалю «зачысткі» грамадзянскай супольнасці.
Святлана Ціханоўскаяtsikhanouskaya.org

Святлана Ціханоўская пракаментавала чарговую хвалю «зачысткі» грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. 14 ліпеня ў Мінску і ў рэгіёнах сілавікі праводзілі ператрусы ў праваабарончых, грамадскіх і палітычных арганізацыях, у грамадскіх актывістаў, экспертаў. Некаторыя з іх затрыманыя.

«Зараз рэжым неабдумана помсціць тым, без каго яго існаванне скончыцца яшчэ хутчэй, – піша Ціханоўская. – Усе, каму ён абавязаны развіццём краіны ў папярэднія гады, апынуліся пад катком рэпрэсій».

Лідарка беларускай народнай апазіцыі лічыць, што «рэжым хавае адсутнасць кантролю ў гвалце і беззаконні».

« (...) Праваабаронцы, актывісты і журналісты дакладна ведаюць: сіла – у праўдзе, а ўлада – у руках народа», – напісала Ціханоўская.

вс