Ад 6 тыс. да 15 тыс. долараў ЗША – гэта цана паездкі да літоўскай мяжы, якую просяць «праваднікі» мігрантаў, якія дапамагаюць ім незаконна прабрацца ў Літву праз Беларусь.
Пра гэта гаворыцца ў расследаванні, якое апублікавала літоўскае выданне LRT. «Праваднікі» абяцаюць, што па прыбыцці ў Літву ня ўзнікне праблем з пералётам у іншыя краіны Еўрасаюза, паведамляе Радыё «Свабода».
Паводле LRT, рэжым Аляксандра Лукашэнкі зарабляе не толькі на візах, пасяленні ў гатэлях Мінска, перавозках, але і на залогах, якія збіраюць з мігрантаў іракскія турыстычныя агенцтвы.
Такі залог для аднаго грамадзяніна Іраку, які хоча ляцець у Беларусь, складае 3 тыс. долараў і застаецца ў кішэні рэжыму, калі чалавек ня вернецца ў Ірак.
вс