Amnesty International заклікае міжнародную супольнасць адрэагаваць на хвалю пераследу недзяржаўных арганізацый у Беларусі, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Рэагуючы на беспрэцэдэнтную хвалю ператрусаў і затрыманняў, накіраваных супраць больш чым дзясятка арганізацый грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, Мары Стразэрс, дырэктарка Amnesty International ва Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі, заявіла:
«На працягу апошніх 12 месяцаў Правы чалавека падвяргаліся бязлітаснай атацы з боку ўрада Аляксандра Лукашэнкі. На працягу гэтага часу мы заклікалі міжнародную супольнасць адрэагаваць на паведамленні аб катаваннях, гвалце з боку паліцыі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў і паўсюдных рэпрэсіях. Сённяшняя маштабная атака на жыццёва важныя арганізацыі грамадзянскай супольнасці паказвае, што зробленага міжнароднай супольнасцю не дастаткова, каб пакласці канец гэтаму крызісу».
«Беларускі КДБ на мінулым тыдні выхваляўся, што праводзіць у маштабах усёй краіны аперацыю па «зачыстцы ад радыкалаў», і сёння мы ўбачылі, як гэтая зачыстка выглядае на справе. Усе затрыманыя сёння павінны быць неадкладна вызваленыя, а гэтая кампанія супраць грамадзянскай супольнасці павінна быць спыненая».
«Мы паўтараем наш заклік да міжнароднай супольнасці: грамадзянская супольнасць знішчаецца ў самым сэрцы Еўропы. Пара дзейнічаць – абараняць свабоду і справядлівасць!»
вс