Візіт у Злучаныя Штаты пачнецца 18 ліпеня. Ціханоўская наведае Вашынгтон, Нью-Ёрк і штат Каліфорнія.
Там яна плануе правесці сустрэчы на вышэйшым узроўні з палітыкамі, экспертамі і з беларускай дыяспарай. Мэта паездкі — «пошук шляхоў вырашэння крызісу ў Беларусі і дапамогі беларусам», паведамляе яе каманда.
Аб канкрэтных сустрэчах у ЗША стане вядома пазней.
яс