Шмат каму гэта нагадвае дзеянні расійскіх уладаў у Крыму пасля анексіі.
14 ліпеня сілавікі прыйшлі з ператрусамі да праваабаронцаў «Вясны», БХК, Lawtrend ды актывістаў недзяржаўных арганізацый, партый і рухаў па ўсёй краіне. 15 ліпеня затрыманні ды ператрусы працягваліся. 16 ліпеня сілавікі прыйшлі з ператрусамі да журналістаў "Белсату", выламалі дзверы ў офісе «Радыё Свабода», арыштавалі журналіста выдання Алега Груздзіловіча ды зладзілі затрыманні 18 журналістаў па ўсёй краіне. Гэта сапраўдны наступ на НДА ды незалежныя медыі ў Беларусі, зазначае Вольга Хвоін з БАЖ.
- Зараз сітуацыя проста катастрафічная. У людзей нервовыя клеткі спальваюцца ў мільярдах. У людзей сем'і, дзеці, якія баяцца заставацца дома ў журналістаў, што па іх прыйдзе міліцыя. Журналіст цяпер за сваю працу адразу трапляе ў турмы ды пад крымінальную адказнасць.
На думку некаторыя беларускі журналістаў, якія пабывалі на Крыме пасля расійскай анексіі, падзеі ў Беларусі нагадваюць тое, што рабілі расійскія сілавыя органы на паўвыспе, абсалютна беззаконна ладзячы зачыстку медыя сектару ды грамадзянскай супольнасці.
юл