Беларуская Служба

Толькі цяпер улады прызналі экстрэмісцкімі каналы і чаты «Краіна для жыццця» і «Новая Баравая 98%»

16.07.2021 15:01
Аўтар аднаго з іх – Сяргей Ціханоўскі- больш за год незаконна ўтрымліваецца ў лукашэнкаўскай турме.
Здымак мае ілюстрацыйны характарhttps://www.facebook.com/strana888/

«Краіна для жыцця» – рух і фонд палітвязня Сяргея Ціханоўскага, які быў зняволены больш як год таму пасля таго, як стаў збіраць подпісы за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты. За яго ў кандыдаты пайшла жонка – Святлана Ціханоўская, якую «Страна для жизни» падтрымала.

Новая Баравая – папулярны сярод айцішнікаў раён пад Менскам, які быў асабліва актыўным падчас пратэстаў 2020 года. Шмат жыхароў вывешвалі сцягі, часта збіраліся на акцыі пратэсту, ладзілі дваровыя пераклічкі…

Працяглы час сілавікі са зброяй пільнавалі гэты раён ды затрымлівалі людзей.

юл