Стваральнікі падкрэсліваюць, што асноўная мэта сэрвісу - даць магчымасць беларусам у краіне і за мяжой аказваць любыя паслугі адзін-аднаму і атрымліваць за гэта годную аплату.
«Сэрвіс ствараўся як водгук на запыт дыяспары, якая часта сутыкаецца з цяжкасцямі пошуку, замовы і аплаты паслуг у Беларусі, а таксама з мэтай фінансавай падтрымкі саміх беларусаў, якія цяпер перажываюць складаныя часы», - пішуць стваральнікі.
Любы беларус можа зарэгістравацца на сайце і дадаць у каталог любыя паслугі, якія можа аказаць (уборка, дастаўка, бухгалтэрыя, рэпетытарства і многае іншае), а пасля вызначыць цану на колькі ацэньвае сваю працу.
Чым больш будзе паслуг - тым прасцей будзе дапамагаць адзін аднаму, зазначаюць арганізатары.
юл