Беларуская асацыяцыя журналістаў паведаміла пра пераслед з боку сілавікоў больш чым 20 журналістаў толькі за ўчорашні дзень.
Арганізацыя падрыхтавала поўны спіс рэпрэсій супраць журналістаў і медыя. У пятніцу сілавікі прыйшлі з ператрусамі да журналістаў «Белсата» Галіна Абакунчык, Глеба Лабадзенкі, Аляксея Кайрыса, Хрысьціны Чарняўскай, Віктара Ярашука, журналістаў-фрылансераў Паўла Мажэйкі, Аляксандра Саенкі, Алеся Ляўчука, Міланы Харытонавай, Яўгена Меркіса, Андрэя Якімуша, Марыі Арцыбашавай, Андрэя Мядзведзева, Ларысы Шчыраковай ды Сяргея Скулаўца, рэдактара «Бінокль» Ксеніі Пятровіч.
Увечары стала вядома, што журналістку «Белсата» Любоў Лунёву адпусцілі пасля ператрусаў у кватэры і на дачы.
Затрыманыя журналісты Беларускай службы «Радыё Свабода» ды Інэса Студзінская, а таксама журналісты «Белсата» Ігар Іліяш ды Ганна Голета
Не вядомы статус журналістаў Валянціна Жданко ды Алеся Дашчынскага. Вядома толькі, што ў іх быў ператрус.
Сілавікі ўварваліся ды знішчылі офіс Беларускай службы "Радыё Свабода» у Мінску.
юл