Беларуская Служба

Больш за 1 тыс. выпадкаў каранавіруснай інфекцыі выяўлена ў Беларусі за суткі

17.07.2021 15:04
Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 433 409, паправіліся 427 025 чалавек.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/fernandozhiminaicela/CC0 Creative commons

За мінулыя суткі ў Беларусі афіцыйна зарэгістраваны 1021 новы выпадак COVID-19, памерла 10 чалавек з каранавіруснай інфекцыяй. З бальніц выпісана 1118 пацыентаў, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

16 ліпеня было зарэгістравана 1276 новых выпадкаў, 15-га ліпеня – 991, 14-га – 940, 13-га – 586, 12-га – 689, на дзень раней – 1020. Афіцыйны сутачны рэкорд захворвання прыпаў на 12 снежня 2020 году – 1975 выпадкаў.

Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 433 409, паправіліся 427 025 чалавек. Памерла 3316 пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 17 765 тэстаў на каранавірус (днём раней – 16 511). З пачатку эпідэміі зроблена 7 072 346 тэстаў.

нг