Памятная цырымоніі ў гонар пакутніцкай смерці Марыяны Бярнацкай прайшла ў Навумавічах каля Гродна на захадзе Беларусі. Благаславёную каталіцкага касцёла расстралялі нямецкія фашысты 13 ліпеня 1943 года.
Пакутніца Марыяна Бярнацкая аддала жыццё за нявестку і ненароджанае дзіця. Яна і яе сын былі расстраляны за вёскай Навумавічы каля Гродна ў групе 48 жыхароў. Яна была ўзведзена ў лік бласлаўлёных у 1999 г. папам Янам Паўлам ІІ.
Прэс-сакратар Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі айцец Юрый Санько сказаў Польскаму радыё, што яе называюць апякункай цешчаў і ненароджанага жыцця. «Гэта прыклад кожнай жанчыны-маці. Праз яе заступніцтва вы можаце папрасіць шмат Божай ласкі для сябе і сваіх дзяцей», – адзначыў святар.
На сайце Каталіцкай Царквы ў Беларусі «Catholic.by» паведамляецца, што каля вёскі Навумавічы маглі быць забітыя больш за 3000 чалавек, у тым ліку прадстаўнікі мясцовай інтэлігенцыі, дзяржаўныя, грамадскія актывісты ды святары.
У. Пац/нг